Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня
Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня. Як перадае БелаПАН, тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты на два месяцы. Па словах адваката Антона Гашынскага, Аляксандраў трымаецца добра, следчыя дзеянні з яго ўдзелам цяпер не праводзяцца. Ён шмат чытае, займаецца спортам, ходзіць на прагулкі.
Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў студзені сёлета. Сілавікі іх падазраюць "у фінансаванні пратэстнай дзейнасці" (аплачвалі штрафы пратэстоўцаў). Журналіста абвінавачваюць у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці". Праваабаронцы прызналі яго і Злобіну палітвязнямі.
Ірыне Злобінай найхутчэй таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паколькі 12 сакавіка яна не выйшла на волю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.