Журналістку TUT.by Адар'ю Гуштын дапытвалі ў ДФР 10 гадзін

Журналістку TUT.by Адар'ю Гуштын дапытвалі ў ДФР 10 гадзін

Журналістку партала TUT.by Адар'ю Гуштын дапытвалі ў Дэпартаменце фінансавай разведкі амаль 10 гадзін. Адпусцілі яе пасля 20:00. 

"На свабодзе!" — напісаў у Фэйсбуку яе муж, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч.

Допыты супрацоўнікаў TUT.by працягваюцца з 18 траўня, калі ў офісе і на кватэрах адбыліся ператрусы. Практычна ўсё кіраўніцтва кампаніі ўзятае пад варту. Паведамлялася, быццам кампанію падазраюць у нявыплаце падаткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі