Жыхар Гродна прадаў у Нямеччыне за машыну сваю суайчынніцу

За аўтамабіль "БМВ" прадаў жанчыну ў рабства жыхар Гродна. Гэта адбылося восем гадоў таму, але крымінальную справу распачалі толькі цяпер.  Як паведамляе БЕЛТА, гродзенец ашукаў 33-гадовую жанчыну, якой прапанаваў дапамагчы працаўладкавацца ў Нямеччыне. Аднак там ён перадаў яе невядомым асобам для сэксуальнай эксплуатацыі. У якасці прэзента за "жывы тавар" мужчына атрымаў аўтамабіль. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 5 да 9 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі