Жыхарка Століна везла ў Беларусь кантрабандай 1200 літраў гарэлкі
Уладальніца заявіла, што набыла тавар для ўласнага карыстання.
Гомельскія даішнікі падчас рэйду ў Добрушскім раёне недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы спынілі для праверкі дакументаў мікрааўтобус "Мерсэдэс-спрэнтар". У аўтамабілі перавозілася 1200 л бутыляванай гарэлкі і 10 л каньяку, упакаваных у кардонныя скрынкі, паведамляе БЕЛТА. Адпаведных суправаджальных дакументаў на груз, ацэнены ў 353 млн рублёў, не было.
Акрамя кіроўцы — жыхара Століна, у аўтамабілі была пасажырка — уладальніца грузу. Жыхарка Століна патлумачыла, што набыла спіртныя напоі ў Казахстане для асабістага карыстання.
Даішнікі затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса, ўладальніцу грузу, аўтамабіль і груз. Усіх даставілі для далейшага разгляду ў Добрушскі РАУС.
Фота — positime.ru