Жыхары 200 шматпавярховак у Гродне засталіся без электрычнасці
Жыхары 200 шматпавярховак у Гродне амаль на палову сутак засталіся без электрычнасці. У ноч з 17 на 18 кастрычніка ў 23.03 мікрараён “Фолюш” быў абясточаны ў выніку пажару на мясцовай падстанцыі. Тэлеканал СТВ перадае, што каманда МНС прыбыла на месца здарэння ў лічаныя хвіліны. Пажар быў аператыўна лакалізаваны, але аднаўленчыя працы на падстанцыі вядуцца дагэтуль. Муніцыпальныя ўлады абяцаюць узнавіць электразабеспячэнне ў мікрараёне ў бліжэйшы час.