Жыхары Баранавічаў сталі радзей хадзіць у рэстараны
Жыхары Баранавічаў значна радзей сталі хадзіць у рэстараны, менш стала банкетаў і вяселляў. Адміністрацыя найбуйнейшага ў горадзе рэстарана “Гарызонт” была вымушаная прыняць антыкрызісныя меры. Гаворыць дырэктар рэстарана Мікалай Дзем’яновіч: “Мы адмянілі кошт мінімальнай замовы на 50 тыс. рублёў з чалавека, скасавалі платны ўваход па вечарах у выходныя дні”.
Паводле баранавіцкіх рэстаратараў, гулянак стала менш, затое тыя, што адбываюцца, маюць большы размах.
Паводле баранавіцкіх рэстаратараў, гулянак стала менш, затое тыя, што адбываюцца, маюць большы размах.