Жыхар Верхнядзвінска прадае Леніна і Маркса, знойдзеных у лесе

Бюсты Леніна і Маркса, знойдзеныя ў лесе

Бюсты Леніна і Маркса, знойдзеныя ў лесе / kufar.by

Жыхар Верхнядзвінска выставіў на продаж бетонныя бюсты Карла Маркса і Уладзіміра Леніна, заўважыў сайт "Народныя навіны Віцебска".

Мужчына знайшоў бетонныя бюсты "правадыроў пралетарыяту" недзе на ўскрайку лесу і выставіў іх на папулярную гандлёвую пляцоўку.

Хутчэй за ўсё яму трапіліся тыповыя выявы ідэолагаў камунізму, якія ў апошнія дзесяцігоддзі СССР штампаваліся з бетону тысячамі. Не выключана, што знойдзеныя бюсты раней "упрыгожвалі" пляцоўку перад праўленнем мясцовага калгаса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі