Зісер: Самыя адыёзныя рэчы ў законе пра інтэрнэт змякчылі, але не прыбралі
Як даведалася Еўрарадыё, Саўмін два дні абмяркоўваў праект указа пра інтэрнэт. Падпісаць яго могуць ужо 24 снежня. Згодна з першапачатковым праектам указа прэзідэнта “Аб удасканаленні выкарыстання Інтэрнэта”, хостынг беларускіх сайтаў абавязкова пераносіцца ў Беларусь, замежныя рэсурсы абвяшчаюцца па-за законам, а каб выйсці ў інтэрнэт па wi-fi ці нават па беспарольным доступе, нам давядзецца спачатку прыйсці да правайдэра з пашпартам
Але як даведалася Еўрарадыё, 21 і 22 снежня Саўмін два дні запар абмяркоўваў гэты праект і заўвагі да яго, прапанаваныя незалежнымі экспертамі.
Уладзімір Стаўскі, выканаўчы дырэктар асацыяцыі “Белінфаком”, якая дбайна прааналізавала дакумент і накіравала ў Міністэрства сувязі і ў Аперацыйна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце шэраг заўваг, распавёў Еўрарадыё, што частку з іх Саўмін прыняў:
Уладзімір Стаўскі: “Так, у нас ёсць прапановы, і мы іх даслалі ў Міністэрства сувязі. Ліст і заўвагі, гэта вельмі вялікі дакумент. Ён падрыхтаваны. Сёння адбываецца другое паседжанне Савета міністраў — ужо ўчора было адно, абмяркоўвалі гэтае пытанне, і перанеслі на сёння. Частка нашых прапановаў прынятая, але мы не ведаем, якія менавіта. А частка — не”.
Генеральны дырэктар УП “Надежные программы” Юрый Зісер, які прымаў удзел у працы над заўвагамі, сцвярджае, што Саўмін ужо змякчыў найбольш “адыёзныя” фармулёўкі:
Юрый Зісер: “Там ужо самыя адыёзныя рэчы змякчылі. Але не прыбралі”.
Па словах эксперта, самі ідэі, выкладзеныя ў праекце ўказа пра Інтэрнэт, вартыя. Але фармулёўкі пакуль што, як кажуць, пакідаюць жадаць лепшага. Напрыклад:
Юрый Зісер: “Першы пункт тычыцца таго, што ў Інтэрнэце забараняецца на тэрыторыі Беларусі аказанне любых паслуг, у тым ліку інфармацыйных і рэкламных, пры дапамозе рэсурсаў, зарэгістраваных у міжнародных даменных зонах ці тых, якія не размяшчаюцца ў РБ. Атрымліваецца, што, напрыклад, Google і Mail.ru — па-за законам! Вось такая няўдалая фармулёўка”.
Другая важная заўвага, якую выказалі эксперты, датычыцца падпункта 1.2 праекта ўказа:
“Аператары электрасувязі, іншыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія аказваюць паслугі па доступу да сеціва Інтэрнэт, размяшчэнні ў дадзеным сеціве інфармацыі, яе перадачы, захоўванні (далей — пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг), абавязаныя ідэнтыфікаваць карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, якім яны аказалі такія паслугі”.
Юрый Зісер: “Трэба, каб карыстальнік прыйшоў з пашпартам, сказаў, хто ён, і толькі такім людзям, атрымліваецца, можна аказваць паслугі. Той жа wi-fi, той жа беспарольны доступ атрымліваюцца неўжывальныя, бо там ідэнтыфікуецца толькі абанент, але не ідэнтыфікуецца карыстальнік
А тут так сфармулявана, што атрымліваецца, што карыстальніку Інтэрнэта патрэбны пашпарт”.
Згодна з пунктам 1.4 праекта ўказа, прыпыніць аказанне паслуг тым ці іншым карыстальнікам правайдэра можа прымусіць не толькі суд, але і “упаўнаважаныя дзяржаўныя органы, а таксама дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, органы пракуратуры, папярэдняга расследавання і падатковыя органы пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што працяг такога доступу будзе спрыяць здзяйсненню правапарушэння”. Юрый Зісер кажа, што Саўмін прыслухаўся да меркаванняў экспертаў і прыбраў гэты пункт з тэксту ўказа. Але...
Юрый Зісер: “Але сам пазасудовы механізм закрыцця сайтаў захаваўся”.
Пакуль што атрымліваецца, што сайт можна “закрыць” без судовай працэдуры.
Юрый Зісер: “І што будзе, калі дзеянні органаў, якія закрылі сайт, прызнаюць неправамернымі? Не спадабаўся сайт каму-небудзь, ці канкурэнты “праявілі ініцыятыву”, ці можна так звесці асабістыя рахункі... Сайт заблакавалі. А пасля сайт аспрэчыў гэта ў судзе, і выйграў справу. Але яго ўжо забылі, ён закрыўся, бо не ходзяць карыстальнікі... Страты велізарныя, хто іх кампенсуе?”.
Прэс-сакратар прэм’ер-міністра Аляксандр Цішчанка называе дакумент “складаным”. Але паводле інфармацыі Еўрарадыё, указ “аб удасканаленні выкарыстання Інтэрнэта” можа быць падпісаны ўжо 24 снежня. Сумнеўны падарунак на Новы год для ўсіх, хто не ўяўляе свайго жыцця без сусветнага сеціва.
Фота: akak.ru