Злотнікаў: Дэвальвацыя можа адбыцца нават у перадвыбарны год
Калі беларускія ўлады не пойдуць на дэвальвацыю, то яны сутыкнуцца з дэфіцытам валюты. Такое меркаванне ў каментары Еўрарадыё выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.
Спецыяліст згадаў, што кіраўніцтва Нацбанку абяцае стабільнасць нацыянальнай валюты ў 2010 годзе і адсутнасць дэвальвацыі. Нацбанк пашырыў калідор ваганняў валюты да +/-10%. Аднак, на думку Злотнікава, эксперты Еўракамісіі бліжэй да ісціны.
Злотнікаў: Усё залежыць ад таго, наколькі беларускаму ўраду ўдасца атрымаць вонкавыя займы. Гэта значыць, што падтрымаць эканоміку за кошт унутраных фактараў зараз вельмі цяжка. І калі займаў у дастатковай ступені не будзе, то сапраўды непазбежная дэвальвацыя.
Па словах Злотнікава, дэвальвацыя не залежыць ад таго, што ў краіне чакаюцца прэзідэнцкія выбары:
Злотнікаў: Будзе дэвальвацыя ці не будзе, гэта не залежыць ад уладаў. Калі паступленняў валюты ў краіну не будзе, то калі не будзе дэвальвацыі, то будзе дэфіцыт, не будзе валюты для куплі прадпрыемствамі ці насельніцтвам.
Эканаміст адзначыў, што і так апошнім часам у краіне адчуваецца недахоп валюты: купля долара перавышае яго прапанову. Павышаны попыт пакуль што падтрымліваецца за кошт валютных рэзерваў. Калі гэтых рэзерваў не будзе, то краіну чакае альбо дэвальвацыя, альбо дэфіцыт валюты і штучны курс валюты. Злотнікаў лічыць, што калі продаж валюты будзе рэгулявацца адміністрацыйна, то для насельніцтва гэта будзе сігнал пра кепскі фінансавы стан краіны. У сваю чаргу, гэта можа выклікаць масавае зняццё ўкладаў у банках і фінансавую паніку.