Змяніўся парадак запісу на візу ў польскіх візавых цэнтрах
Беларускія пашпарты / polsha24.com
У польскіх візавых цэнтрах змяніўся парадак падачы дакументаў на візу. Цяпер для падачы дакументаў будзе неабходна прайсці анлайн-верыфікацыю па асабістым ідэнтыфікацыйным нумары ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ), паведамляюць у кампаніі VFS Global.
Сістэма МСІ выкарыстоўваецца для дыстанцыйнай ідэнтыфікацыі кліентаў і аказання ім паслуг пры дапамозе лічбавых каналаў абслугоўвання.
Новыя правілы падачы дакументаў пачнуць дзейнічаць з 28 лістапада.
Для паспяховага запісу заяўка па пошце мусіць быць адпраўленая з асабістай электроннай пошты заяўніка (для непаўналетніх — з электроннай пошты аднаго з бацькоў, які плануе падаваць дакументы за дзіця).
Цяпер улады будуць атрымліваць даныя яшчэ на этапе падачы на візу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.