Золатавалютныя рэзервы Беларусі за снежань скараціліся на $760 млн

У снежні 2014 года адбылося чарговае скарачэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі. У адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду іх стала менш у нашай краіны на 760,8 млн долараў. На 1 студзеня 2015-га ЗВР склалі 5 млрд 59,15 млн долараў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.

А вось у нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў паменшыўся на 691,6 млн долараў. На пачатак года ён склаў 5 млрд 716 млн долараў (паводле папярэдніх звестак).

Нагадаем, нядаўна стала вядома, што знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2014 года складаў 12 млрд 800 млн долараў. Сёлета наша краіна павінна выплаціць па ўнутраных і знешніх дзяржаўных абавязацельствах больш за 4 млрд долараў. Прыблізна 3,1 млрд долараў неабходна будзе пералічыць у кошт пагашэння і абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі