ЗША працягнулі санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год

ЗША працягнулі санкцыі супраць Беларусі яшчэ на год. Адпаведнае рашэнне 10 чэрвеня прыняў амерыканскі прэзідэнт Барак Абама. Ён праінфармаваў Кангрэс ЗША пра дзеянні і палітыку "некаторых чальцоў ураду Беларусі і іншых асобаў", якія "падрываюць дэмакратычныя працэсы ці інстытуты ў Беларусі".

Абама лічыць, што па-ранейшаму для нашай краіны актуальныя "парушэнні правоў чалавека, звязаныя з палітычнымі рэпрэсіямі". І гэтыя з'явы ўяўляюць небяспеку для Злучаных Штатаў.

Нагадаем, санкцыі супраць Беларусі ўвёў у 2006 годзе тагачасны прэзідэнт ЗША Джордж Буш. 16 чэрвеня мусіў скончыцца чарговы перыяд іх дзеяння.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што Беларусь ідзе да нармалізацыі адносінаў з ЗША. Між іншым, Беларусь разлічвала на рывок у пастаўках аграпрадукцыі ў гэтую краіну.

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі