ЗША заявілі, што ўлады Сірыі ўжывалі хімічную зброю супраць апазіцыі

Нагадаем, сірыйскія ўлады і апазіцыя абвінавачваюць адзін аднаго ў выкарыстанні забароненай міжнароднымі канвенцыямі зброі. У краіне працягваецца вайсковы канфлікт, які забраў ужо жыцці 93 тысяч чалавек.


Заяву па "сірыйскай праблеме" распаўсюдзіў намеснік дарадцы прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Бен Родс. У ёй адзначаецца, што ў выніку расследавання было высветлена, што "рэжым Асада выкарыстаў супраць апазіцыі хімічную зброю". Прычым адбывалася гэта шмат разоў. Ахвярамі хімічных атак сталі, як мінімум, 100-150 чалавек.


Паводле звестак амерыканскай выведкі, апазіцыя хімічнай зброі не ўжывала. Белы Дом заяўляе, што будзе павялічаная падтрымка (у тым ліку і вайсковая) апазіцыйным сілам у Сірыі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі