Зубры Белавежскай пушчы атрымаюць генетычныя пашпарты

Першы генетычны пашпарт для зубра ў Беларусі будзе складзены ў 2010 годзе. З часам усе беларускія зубры “атрымаюць” такія дакументы, піша газета “Рэспубліка”. Генетычныя пашпарты ўводзяць, каб аздаравіць папуляцыю зуброў. Блізкароднаснае скрыжаванне саслабляе іх імунітэт, падвышае захворвальнасць. Новыя тэхналогіі дапамогуць вырашыць гэтую праблему, сфармаваць генетычна здаровыя пары.

У Беларусі жыве 864 зубра. За апошнія 15 гадоў іх колькасць узрасла ў 3 разы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі