Зум на мільён: у відэаканферэнцыі адначасова могуць удзельнічаць 1 млн чалавек
Zoom
Кампанія Zoom Video Communications абвясціла пра запуск свайго сэрвісу для вебінараў, які можа змясціць да 1 мільёна ўдзельнікаў.
Кліенты могуць купіць падпіску на правядзенне вебінараў рознай "умяшчальнасці": ад 10 тыс. да 1 млн удзельнікаў.
"Цяпер у арганізатараў мерапрыемстваў ёсць гнуткасць і магчымасці для правядзення сапраўды інтэрактыўных мерапрыемстваў у беспрэцэдэнтных маштабах", — кажуць у Zoom.
Zoom гарантуе, што ўсе ўдзельнікі будуць бачыць вебінар ў рэальным часе без затрымак. Пакуль што гэта адзіная платформа, якая можа арганізаваць настолькі маштабны анлайн-мітынг.
Здаецца, айцішнікі пераацэньваюць нашу любоў да дыстанцыйкі, не? З іншага боку, цяпер Еўрарадыё зможа паклікаць на анлайн-планёрку ўсіх сваіх чытачоў! І яшчэ застанецца парачка свабодных месцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.