1 траўня Мінгарвыканкам дазволіў Сяргею Калякіну правесці мітынг

Мінгарвыканкам дазволіў правесці святочны мітынг, прысвечаны Дню працы, 1 траўня на плошчы Бангалор з 13.00 да 15.00. Заяўнікі акцыі лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і лідэр незарэгістраванай Партыі працы Аляксандр Бухвостаў жадалі правесці шэсце ад Акадэміі навук да парка Дружбы народаў, аднак гарадскія ўлады дазволілі збор удзельнікаў на аўтастанцыі Кульман, якая знаходзіцца на ўскраіне парка.


Плануецца, што на мітынгу выступяць апазіцыйныя палітыкі і грамадскія дзеячы, а таксама прадстаўнікі культурнай інтэлегенцыі: Ігар Варашкевіч, Андрэй Плясанаў, Зміцер Бартосік, Кася Камоцкая, Андрэй Хадановіч, Янка Маўзер і Кроў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі