11 "каліноўцаў" атрымалі раненні за апошнія 10 дзён

Рэчы параненых "каліноўцаў" / t.me/belwarriors
Рэчы параненых "каліноўцаў" / t.me/belwarriors

Адзінаццаць беларускіх добраахвотнікаў атрымалі раненні за апошнія дзесяць дзён, паведамляе прэс-служба Палка Каліноўскага.

Байцы ўдзельнічалі ў дзвюх буйных аперацыях на ўскрайку Бахмута 31 снежня і 3-4 студзеня.

31 снежня былі параненыя шэсць чалавек: двое атрымалі асколачныя раненні, а чацвёра — кантузіі рознай ступені.

3 і 4 студзеня былі параненыя пяць чалавек: у трох кулявыя раненні, адзін — з асколачным і яшчэ адзін — з кантузіяй.

Раней паведамлялася, што ў першыя дні студзеня раненне атрымалі кіраўнік "Маладога фронту" Дзяніс Урбановіч ("Ваўкалак") і Кірыл Іваноў ("Тор").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі