11:04 Лявон Вольскі ладзіць канцэрты ў ЗША

9 красавіка ўвечары ў нью-ёркскім клубе "Крук" адбыўся канцэрт Лявона Вольскага. Імпрэза сабрала каля 200 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з розных амерыканскіх штатаў. Выступ быў зладжаны грамадскай арганізацыяй "Беларуска-амерыканскае задзiночанне". Пасля выступу музыка сказаў, што быў крануты прыёмам, які яму аказалі ў Нью-Ёрку.

13 красавіка Лявон Вольскі выступіць з сольным акустычным канцэртам у горадзе Лагуна Біч, што ў Каліфорніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі