15-гадовы барысаўчанін скраў восем чыгунных пліт
З заявай у міліцыю звярнуўся 49-гадовы жыхар Барысава. Мужчына паведаміў, што з яго падворка па вуліцы Сянной невядомы скраў восем чыгунных пліт, інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.
Крадзеныя пліты міліцыянты знайшлі ў адным з навакольных пунктаў прыёму металалому. Выявілася, што здаў іх туды 15-гадовы дзевяцікласнік адной барысаўскіх сярэдніх школ.
Падлетак прызнаўся, што ішоў зранку па прыватным сектары і пабачыў у адным з двароў чыгунную пліту. Ён вырашыў, што на ёй можна крыху падзарабіць грошай. Хлопец забраўся на двор і праз шчыліну пад плотам стаў выцягваць пліты.
Пліты былі цяжкімі, таму ў пункт прыёму металу школьнік павёз іх на тачцы. За крадзенае ён атрымаў 60 рублёў. Падлетак патлумачыў, што збіраў грошы на новы тэлефон.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.