15:04 Саюз беларускіх пісьменнікаў будзе судзіцца з Міністэрствам адукацы

Саюз беларускіх пісьменнікаў мае намер судзіцца з Міністэрствам адукацыі, якое забараніла правядзенне сустрэчаў сябраў гэтай грамадскай арганізацыі ў навучальных установах. Вось што распавёў у інтэрв’ю нашаму радыё першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

«Перад дзяржавай правы ў нас аднолькавыя: што ў праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, што ў Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Таму паўстала пытанне, чаму раптам аднаму Саюзу дазволены сустрэчы з чытачамі, а другі Саюз, які такі ж самы, раўнапраўны, павінен атрымліваць дазвол ад першага.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч звярнуўся да міністра культуры Радзькова з лістом, у якім апісаў сітуацыю і запатрабаваў, калі можна так сказаць, каб рашэнне аб забароне сустрэчаў з чытачамі было адменена.

Адказу мы пакуль не маем. Паводле закона на гэта дзяржаўным арганізацыям даецца месяц. Калі нам не адкажуць, мы захоўваем за сабою права звярнуцца ў суд».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі