15:43 У Магілёве забітае двухгадовае дзіця

На Вялікдзень у Магілёве было забітае двухгадовае дзіця. Галоўныя падазраваныя па справе - бацька, дзядуля і бабуля, якія "адзначалі" свята ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Алега Кашавога. Факт смерці позна ўвечары 8 красавіка зафіксавала брыгада "Хуткай дапамогі".

На галаве ў дзіцяці знайшлі шырокую гематому. Па словах прадстаўнікоў праваахоўных органаў, на якіх спасылаецца “Bulletin Online” сумневаў у тым, што дзіця загінла праз збіванне, няма.

Па справе распачатая крымінальная справа. Максімальнае пакаранне па артыкуле "Сумеснае забойства малалетняга дзіцяці" - вышэйшая мера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі