16:53 У Японіі закрасавала сакура

У Токіо закрасавала сакура, і гэта адбылося крыху раней, чым чакалі японскія батанікі. Супрацоўнікі метэаралагічнага агенцтва Японіі наведалі ўчора сталічны сінтаісцкі храм Ясукуні, у якім расце "эталонны" куст сакуры, і пабачылі на ім чатыры кветачкі.

Пачатак красавання сакуры ў Японіі азначае, што ў краіну прыйшла вясна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі