23 беларускія раварысты дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў

Беларускія і расійскія спартсмены змогуць трапіць на спаборніцтвы за мяжой / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускія і расійскія спартсмены змогуць трапіць на спаборніцтвы за мяжой / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

23 беларускія раварысты дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў. Яны могуць выступаць у нейтральным статусе. Абноўлены спіс апублікаваў Міжнародны саюз раварыстаў. Ад Расіі былі дапушчаныя 34 спартсмены, піша "Трыбуна".

Міжнародны саюз раварыстаў вырашыў дапусціць беларусаў і расіян да міжнародных спаборніцтваў у нейтральным статусе ў траўні. На турнірах забараняецца прысутнасць сцягоў, гербаў, гімнаў ды іншай сімволікі, якая асацыюецца з РБ і РФ. Спартсмены не павінны быць звязаныя з войскам "ды іншымі органамі дзяржаўнай бяспекі Расіі і Беларусі", і не павінны падтрымліваць вайну Расіі супраць Украіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі