Міжнародны саюз раварыстаў дазволіў беларусам і расіянам выступаць як нейтралам

Раварысты / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Раварысты / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Беларускія і расійскія раварысты змогуць выступаць на міжнародных турнірах, але толькі ў нейтральным статусе. Такое рашэнне прыняло праўленне Міжнароднага саюза раварыстаў (UCI).

У рашэнні спартовай арганізацыі гаворыцца: "Дазволіць на строгіх умовах удзел расійскіх і беларускіх спартоўцаў у мерапрыемствах міжнароднага календара, уключаючы Кубак свету, Кубак нацый і чэмпіянаты свету ў якасці нейтральных індывідуальных спартоўцаў без наяўнасці якіх-небудзь асацыяцый з Расійскай Федэрацыяй ці Беларуссю, іх нацыянальнай федэрацыяй ці нацыянальным алімпійскім камітэтам".

Магчымасць выступаць на міжнародных турнірах пад эгідай UCI ў нейтральным статусе спартоўцы атрымаюць з 1 чэрвеня. Ад беларускіх і расійскіх раварыстаў патрабуюць, каб яны не былі ніякім чынам звязаныя з войскам "ды іншымі органамі дзяржаўнай бяспекі Расіі і Беларусі", а таксама ні ў якай форме не падтрымлівалі дзеянні Расіі ва Украіне. На турнірах забараняецца прысутнасць сцягоў, гербаў, гімнаў ды іншай сімволікі, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі