27% апытаных расіян лічаць дрэннымі адносіны паміж Расіяй і Беларуссю

Пры гэтым 9% апытаных мяркуюць, што цяпер адносіны паляпшаюцца, 15% — што пагаршаюцца. А 44% апытаных адзначылі, што адносіны не змяняюцца.



Сярод прычынаў пагаршэння беларуска-расійскіх адносінаў рэспандэнты назвалі арышт гендырэктара "Уралкалия" Уладзіслава Баумгертнера, няздольнасць уладаў знайсці агульную мову, газавы канфлікт, абмежаванне на ўвоз беларускіх тавараў у Расію. Па 1% апытаных віну за пагаршэнне адносін усклалі на Аляксандра Лукашэнку і на расійскія ўлады.



Такія вынікі вераснёвага апытання, праведзенага Фондам грамадскай думкі сярод 1,5 тысячы чалавек у 100 населеных пунктах 43 рэгіёнаў Расіі. Статыстычная хібнасць даследавання не перавышае 3,6%, адзначае БелаПАН.



Паводле атрыманых звестак, 38% апытаных лічаць, што Беларусь больш імкнецца да збліжэння з Расіяй, чым з краінамі Захаду. 24% рэспандэнтаў упэўнены, што Беларусь больш імкнецца да збліжэння з Захадам.



Фота — gants.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі