8 сакавіка будзе абмежаваны рух транспарту ў цэнтры Мінска
У пятніцу, 8 сакавіка, будзе абмежаваны рух транспарту ў цэнтры Мінска. Прычына — правядзенне рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў "Жаночы забег". Як чакаецца, у іх возьме ўдзел каля 5 тысяч жанчын. Сталічная міліцыя паведамляе, што ўлады вырашылі часова забараніць рух усіх відаў транспарту 8 сакавіка з 09:30 да 15:00 па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Бабруйскай, вуліцы Маскоўскай да вуліцы Свярдлова, з 11:30 да 14:00 — на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова. Яшчэ да пачатку забегу будуць праводзіцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы — з 06:30 да 09:30 па праспекце Незалежнасці, на ўчастку з боку вуліцы Свярдлова ў накірунку вуліцы Бабруйскай, у 1-й і 2-й палосах руху.
ДАІ просіць кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту. Яе супрацоўнікі будуць здзяйсняць ахову грамадскага парадку і рэгуляванне руху падчас мерапрыемства.
Змены закранулі і рух грамадскага транспарту ў Мінску. 8 і 10 сакавіка аўтобусы будуць хадзіць па графіку нядзелі, 9 сакавіка — па графіку суботы. Тралейбусы 8 і 9 сакавіка курсіруюць па графіку суботы, 10 сакавіка — паводле раскладу нядзелі. Трамваі з пятніцы да нядзелі будуць хадзіць па графіку выхаднога дня, інфармуе minsknews.by.