Абама і Меркель пагражаюць Расіі галіновымі санкцыямі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель далі сумесную прэс-канферэнцыю ў Белым доме.
Яны паведамілі, што супраць Расіі могуць быць уведзеныя новыя санкцыі, якія закрануць цэлыя галіны яе эканомікі, калі Крэмль не спыніць свае "дэструктыўныя паводзіны", перадае ВВС.
Барак Абама падкрэсліў, што мэта санкцыяў не ў тым, каб пакараць Расію, а каб даць ёй стымул для выбару лепшага курсу. У сваю чаргу, канцлерка Нямеччыны адзначыла, што яны падтрымліваюць цяперашні ўрад Украіны і хочуць, каб 25 траўня прайшлі выбары прэзідэнта краіны.
Тым часам на ўсходзе Украіны працягваецца супрацьстаянне ўкраінскіх сіл бяспекі і прарасійскіх баевікоў. Масква называе дзеянні ўкраінскіх уладаў "карнай аперацыяй".
Фота — novayagazeta-ug.ru