Адвакат Надзеі Саўчанка перадасць ёй кнігі ад Святланы Алексіевіч

Адвакат Надзеі Саўчанка перадасць ёй кнігі ад Святланы Алексіевіч

Адвакат Надзеі Саўчанка Марк Фейгін паведаміў у сваім твітары, што забраў у Кіеве для сваёй падабароннай лісты і кнігі Святланы Алексіевіч.

Фейгін сфатаграфаваў кнігу "У вайны не жаночае аблічча", якую Алексіевіч падпісала для палоннай украінскай лётчыцы: "Мілая Надзя, я захапляюся табой. І веру, што ты будзеш свабоднай, будзеш з намі. У цёмныя часы толькі такія людзі, ратуюць нашу агульную годнасць, нашу веру ў чалавека, што не ўсе пацаціліся ўніз, ёсць тыя, як ты, хто ўзняўся ўверх".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі