Афіцэра, які ўратаваў салдата ў Печах, узнагародзілі ордэнам

Афіцэра, які ўратаваў салдата ў Печах, узнагародзілі ордэнам

Афіцэра, які ўратаваў салдата тэрміновай службы ў Печах, узнагародзілі ордэнам “За асабістую мужнасць”. Кіраўнік краіны падпісаў указ аб прысуджэнні дзяржаўных узнагародаў 80 прадстаўнікоў розных сфераў і камандзір 6-й мотастралковай роты 72-га гвардзейскага аб’яднання вучэбнага цэнтру ў Печах Дзмітрый Філіповіч трапіў у гэты спіс, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

У сакавіку гэтага года падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы ў Печах здарыўся інцыдэнт —  24-гадовы шараговец Павел Бартнянскі выпадкова кінуў баявую гранату ў акоп. 32-гадовы старшы лейтэнант Філіповіч зрэагаваў імгненна: ён адкінуў гранату, а сам закрыў салдата сваім целам і прыціснуў да зямлі. У выніку абодва атрымалі толькі нязначныя раненні ног і даволі хутка змаглі акрыяць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі