Афіцыйны Саюз палякаў хоча склікаць міжнародную трацейскую камісію

Афіцыйны Саюз палякаў у Беларусі (СПБ) настойвае на скліканні міжнароднай незалежнай камісіі для разгляду сітуацыі ў польскай супольнасці Беларусі. Пра гэта БелаПАН паведамляе са словаў намесніцы старшыні грамадскага аб'яднання Алена Богдан.
Па яе словах, яшчэ ў 2005 годзе, пасля расколу СПБ на афіцыйнае і неафіцыйнае крыло, кіраўніцтва зарэгістраванага аб'яднання звярталася да польскіх уладаў з прапановай стварыць незалежную міжнародную камісію. Па словах Богдан, гэты зварот не быў пачуты.

Нагадаем, 8 лютага міліцыянты і судовыя выканаўцы занялі Дом польскі ў Івянцы. Туды не пусцілі сяброў непрызнага крыла Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама польскіх дыпламатаў. Польшча адклікала амбасадара Генрыка Літвіна для кансультацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі