АГП прапаноўвае правесці ўвосень Кангрэс дэмакратычных сіл

Аб'яднаная грамадзянская партыя мае намер прапанаваць апазіцыйным сілам Беларусі правесці Кангрэс дэмакратычных сіл.
Пра гэта паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька. З гэтай ініцыятывай АГП плануе выступіць як перад структурамі, якія ўваходзяць у АДС, так і перад арганізатарамі Кангрэса праеўрапейскіх сіл і Кангрэса еўрапейскага выбару.

На думку Лябедзькі, было б лагічна замест двух праеўрапейскіх кангрэсаў правесці адзін Кангрэс дэмакратычных сіл. Па словах палітыка, ён мог бы прайсці ў пачатку восені.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі