Актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак "за супраціўленне міліцыі"
![Актывіста Паўла Батуева асудзілі на 15 сутак "за супраціўленне міліцыі"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_0620.jpg.webp?itok=uPauxLl0)
Салігорскі актывіст Павел Батуеў асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйным артыкуле "за супраціў міліцыі", паведамляе "Наша Ніва".
Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў за дачкой у садок. У той жа дзень у яго кватэры і ў кватэры бацькоў прайшоў ператрус. Праваахоўнікі паведамілі, што гэта звязана з крымінальным артыкулам за абразу. Праз тры дні мужчына не выйшаў на волю. У РАУСе сваякоў Паўла запэўнілі, што да заўтра ён дакладна будзе ў ізалятары. Пасля дома ў Батуева паўторна прайшоў ператрус, а следчы паведаміў сям’і, што Павел аказаў супраціў міліцыі і яму за гэта прысудзілі 15 сутак.
Наколькі вядома, абвінавачванняў па крымінальных артыкулах Паўлу не прад'яўлялі.
Раней Павел Батуеў распавёў у эфіры Еўрарадыё пра петыцыю супраць будаўніцтва праваслаўнага храма ў зялёнай зоне Салігорска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.