Akute прэзентавалі новую кампазіцыю (фота, відэа)
Магілёўскі гурт прадставіў песню “Сцены”. У Беларусі для шырокай публікі яна яшчэ не гучала.
Музыкі ўпершыню праспявалі яе на канцэрце ў Варшаве, які прайшоў у межах кінафестывалю Bulbamovie.
Адзначым, што цяпер беларускі гурт заканчвае запіс свайго трэцяга альбома. Акрамя таго, нядаўна прайшлі здымкі першага кліпа Akute. Яго рэжысёрам з’яўляецца Арцём Лобач.