Алімпійскі чэмпіён апрануў беларускую вышыванку (фота)

Фотаздымкі з’явіліся на старонцы крамы HAY.BY у фэйсбуку.“Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір і ягоная жонка Наталля абралі для сябе гадзіннікі з калекцыі “Спадчына”: мадэлі з сімваламі багацця і моцы. Каханне і павага ў гэтай шчаслівай сям'і ёсць — і няхай найдалей толькі мацнеюць, ды і дабрабыт не зашкодзіць”, — гаворыцца ў паведамленні.

Фрыстайліст Антон Кушнір стаў алімпійскім чэмпіёнам у Сочы. На фінальным этапе ён змог скочыць больш прыгожа і дакладна, чым яго кітайскія канкурэнты. Цікава, што Кушнір не з’яўляецца этнічным беларусам — у сярэдзіне 90-ых гадоў ён пераехаў у Беларусь з Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі