Аляксандр Глеб: Мы павінны былі выносіць фінаў і ў першым матчы, і ў другім

У інтэрв'ю "Прессболу" спартовец адзначыў, што ён засмучаны: "Трэба было браць шэсць ачкоў. Вядома, па гульні мы павінны былі выносіць фінаў і ў першым матчы, і ў другім. Аднак рэалізацыя ў нас вельмі слабая. Такія моманты, якія мы стваралі, неабходна выкарыстоўваць. Ды і пенальці стоадсоткавы не паставілі".



Нагадаем, што 11 чэрвеня ў Гомелі беларуская зборная згуляла з фінамі ўнічыю — 1:1. Перад тым у Хельсінкі нашыя футбалісты прайгралі з лікам 0:1. Цяпер зборная Беларусі займае апошняе месца ў сваёй групе.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі