Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з "Крыламі Саветаў" да канца сезону (фота)
Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з "Крыламі Саветаў" да канца сезону (з магчымасцю працягнення). Беларускі паўабаронца будзе выступаць за каманду пад 11-м нумарам, інфармуе прэс-служба футбольнага клуба з Самары. Гендырэктар "Крылаў Саветаў" Віталь Шашкоў адзначыў, што Глеб добра знаёмы і кіраўніцтву клуба, і заўзятарам, таму пра трансфер "нядоўга думалі". "Ён вялікі прафесіянал і сапраўдны лідар як на полі, так і ў распранальні. Глеб, безумоўна, дапаможа нам", — сказаў Шашкоў. На здымках можна пабачыць, як беларускі футбаліст і гендырэктар расійскага клуба падпісвалі кантракт.
Аляксандру Глебу 35 гадоў. За сваю кар'еру ён паспеў пагуляць у БАТЭ, "Штутгарце", "Арсенале", "Барселоне". У 2012 годзе ён правёў 8 матчаў за самарскі клуб. "Крылы Саветаў" трэніруе беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка.