Аляксандр Глеб пераходзіць у "Крылы Саветаў" (відэа)
Футбаліст Аляксандр Глеб збіраецца перайсці ў расійскі футбольны клуб "Крылы Саветаў". Экс-хаўбек БАТЭ ўжо гуляў за самарскі клуб у першай палове 2012-га года. Тады ён прыняў удзел у васьмі матчах чэмпіянату Расіі.
У першай палове сезона Глеб гуляў у барысаўскім "БАТЭ".
35-гадовы беларускі футбаліст прыбыў у самарскую каманду, якая цяпер праводзіць зборы ў Турцыі. Там Глеб пройдзе медагляд. Да "Крылаў Саветаў" паўабаронца далучыцца ў якасці вольнага агента. Яго кантракт, як паведамляецца, будзе разлічаны да канца сёлетняга чэмпіянату.
Дарэчы, галоўны трэнер "Крылаў" — таксама беларус, Вадзім Скрыпчанка.
⚡️⚡️⚡️Александр Глеб проходит медобследование в @fckssamara pic.twitter.com/a1tjxSD8bQ
— ПФК Крылья Советов (@fckssamara) February 13, 2017