Аляксандр Глеб: Я з БАТЭ сыходжу
Паўабаронца барысаўскага клуба і нацыянальнай зборнай Беларусі падзяліўся сваімі далейшымі планамі.
Як паведамляла Еўрарадыё, у складзе БАТЭ 32-гадовы Аляксандр Глеб стаў чэмпіёнам Беларусі. Ён выступаў за гэты клуб з 2012-га, перайшоў у яго з самарскіх "Крылаў Саветаў". Цяпер жа Глеб, верагодна, ужо знайшоў для сябе новую каманду.
"Што далей? Я з БАТЭ сыходжу — гэта не таямніца", — цытуе словы Аляксандра Глеба пасля пераможнага матча з "Тарпеда-БелАЗ" газета "Прессбол".
Раней Глеб выказваў жаданне зноў пагуляць у расійскай прэм'ер-лізе, прынамсі ў краснадарскай "Кубані", якую трэніруе беларускі спецыяліст, былы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.
Анатоль Капскі: “Глеб у БАТЭ сагрэўся!”
Аляксандр Глеб: Я ў БАТЭ праз любоў да клуба, грошы ніякай ролі не граюць
Аляксандр Глеб: Засталося нядоўга, але планую пагуляць яшчэ некалькі гадоў
У складзе БАТЭ Аляксандр Глеб перамог "Баварыю".