Аляксандр Глеб згуляе за “артыстычную” зборную Беларусі
Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб згуляе ў складзе зборнай Беларусі… на фестывалі “Арт-футбол”. Гэта спецыяльны чэмпіянат свету па футболе сярод артыстаў, які сёлета праходзіць у Маскве з 25 траўня па 3 чэрвеня. 16 каманд з 23 краінаў свету пазмагаюцца за ганаровы кубак. Сярод гэтых камандаў — беларуская дружына “Арт-старс”.
Як распавёў тэлеканалу СТВ паўабаронца каманды Сяргей Мінскі, у склад заяўленыя у тым ліку Юрый Зінчанка, Павел Харланчук, Анзор Алімерзоеў, Сяргей Жбанкоў. Правілы фестываля дазваляюць узмацняць каманду прафесійнымі спартсменамі, якія з’яўляюцца ветэранамі футболу. Таму сюды запрасілі і Аляксандра Глеба.
Беларуская каманда на групавым этапе спаборніцтваў згуляе з Румыніяй, Славеніяй і Расіяй.