Аляксандр Лукашэнка ляціць на два дні ў Азербайджан
Афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі пачнецца 20 лістапада.
У праграме візіту Аляксандра Лукашэнкі запланаваныя перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Па іх выніках прадугледжваецца падпісанне двухбаковых дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.
БЕЛТА адзначае, што Азербайджан з'яўляецца важным для Беларусі гандлёва-эканамічным партнёрам. За апошнія шэсць гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўся ў 6 разоў і па выніках мінулага года склаў больш за 223 млн долараў.
У 2010-м Аліеў аператыўна дапамог беларускаму кіраўніцтву — пазычыў 200 млн долараў, каб наша краіна магла разлічыцца з "Газпрамам" за пастаўлены газ.
Дарэчы, у лістападзе 2009 года падчас афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева ў Мінску камандзір роты ганаровай варты капітан Карповіч павітаў кіраўнікоў дзвюх краін па-беларуску. Тады па тэлебачанні момант вітання камандзіра ўпершыню паказалі разам з гукам (гл. відэа).
З Беларусі з'ехаў не толькі кіраўнік дзяржавы, але і прэм'ер
Чарговае здарэнне ў прысутнасці Януковіча — афіцэр секануў шабляй (відэа)
Фота — Коммерсант