Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебшчыну

Аляксандр Лукашэнка наведвае Віцебскую вобласць, паведамляе тэлеканал СТВ са спасылкай на яго прэс-сакратара Наталлю Эйсмант.

Кіраўнік дзяржавы агледзеў палі з верталёта, каб пабачыць агульную карціну. Таксама ён цікавіўся тэмпамі ўборкі, ураджайнасцю.

Дарэчы, у Беларусі сабралі ўжо звыш 5,5 мільёна тон збожжа. Лідарам з'яўляецца Мінская вобласць, следам ідзе ​​Брэсцкая. Блізкая да мільёна тон Гродзеншчына. На Віцебшчыне адолелі паўмільённы рубеж.

Паведамляецца, што Лукашэнка застаўся не вельмі задаволены тэмпамі ўборачнай кампаніі. Па яго словах, тэмпы ўборкі і эфектыўнасць працы трэба нарошчваць.

Фота: СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі