Аляксандр Лукашэнка паляцеў з працоўным візітам у Арменію

З працоўным візітам у Арменію накіраваўся сёння Аляксандр Лукашэнка. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнутая толькі ўчора падчас тэлефоннай размовы кіраўнікоў Беларусі і Арменіі. З чым звязаная такая спешка, не паведамляецца.  Як адзначае БЕЛТА, праграмай візіту прадугледжаныя сустрэчы кіраўніка Беларусі з кіраўніцтвам Арменіі, прадстаўнікамі дзелавых колаў. Акрамя развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з улікам сусветнага фінансавага крызісу, на перамовах будзе ісці гаворка пра "ўзаемадзеянне краін у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі