Аляксандр Лукашэнка ў сёмы раз стаў дзедам
28 лютага ў сям'і яго сярэдняга сына Дзмітрыя нарадзілася трэцяя дачка, якую назвалі Аляксандрай.
Дзяўчынка з'явілася на свет у рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Маці і дзіця", які знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Арлоўскай. У Дзмітрыя і Ганны Лукашэнка таксама падрастаюць яшчэ дзве дачкі — Анастасія і Дар'я, паведамляе партал tut.by.
Нагадаем, летам мінулага года Аляксандр Лукашэнка стаў дзедам у шосты раз. Тады ў памочніка кіраўніка дзяржавы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктара Лукашэнкі нарадзілася чацвёртае дзіця. Хлопчыка назвалі Яраслаў. У вялікай сям'і Віктара і Ліліі Лукашэнкі растуць два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі: старэйшай дачцэ Вікторыі — 15 гадоў, сыну Аляксандру — 8 гадоў, дачцэ Валерыі — 5 гадоў.
На здымку: Дзмітрый Лукашэнка з адной са сваіх дачок. Фота — ctv.by