Аляксандр Лукашэнка: Уплыў Расіі на постсавецкай прасторы памяншаецца
Уплыў Расіі на постсавецкай прасторы саслабевае, лічыць прэзідэнт Беларусі. Прынамсі, сп. Лукашэнка пагадзіўся з такім тэзісам журналіста аўстрыйскай газеты Die Presse. Інтэрв’ю гэтаму выданню беларускі лідэр даў у мінулы панядзелак. Аляксандра Лукашэнку цытуе БЕЛТА: “Ёсць Кітай, які сёння мае другую эканоміку ў свеце, а заўтра будзе мець першую. У іх дэфіцыт энергарэсурсаў. Дзе энергарэсурсы? У суседніх дзяржаў. Казахстан, Туркменістан, Азербайджан. І усе яны праклалі ўжо туды трубы.
Усё пастаўляюць Кітаю, а ў перспектыве — у Індыю, Пакістан, Афганістан. Усё гэта ўжо там задзейнічана. І гэта сыход ад расійскай залежнасці ў энергапастаўках. І на еўрапейскім напрамку ў тым ліку”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне, ці шкадуе Беларусь аб такім памяншэнні ўплыву Расіі, прэзідэнт зазначыў: “Хай Расія шкадуе аб гэтым”.