Аляксандра Герасіменя: бела-чырвона-белы сцяг мне больш сімпатычны

Прызёрка лонданскай Алімпіяды Аляксандра Герасіменя, адказваючы на пытанні чытачоў газеты "Прессбол", выказала і пра беларускую сімволіку.

"Які сцяг вам бліжэй: чырвона-зялёны ці бела-чырвона--белы?", — спыталі ў знакамітай беларускай плыўчыхі.

"З пункту гледжання эстэтыкі бела-чырвона-белы, вядома, больш сімпатычны, — цытуе словы Аляксандры Герасімені "Прессбол". — Ды і гісторыя ў яго куды больш багатая і насычаная — Вялікае княства Літоўскае, Наваградак, Мір, Нясвіж, той жа Клецк. Мне не хочацца думаць аб тым, што Беларусь вядзе адлік ад 1917 года і ганарыцца тым, што мы чэмпіёны свету па колькасці вуліц Леніна, Маркса, Энгельса і яшчэ бог ведае каго... У нашай гісторыі ёсць нямала слаўных датаў, і давайце не будзем забываць, што ў свой час ВКЛ было адной з самых уплывовых дзяржаў Еўропы.

...Шкада, вядома, што мы ўпусцілі ініцыятыву, і літоўцы лічаць сябе нашчадкамі той вялікай дзяржавы. Нам не хапае каранёў, каб адчуць сябе вялікай нацыяй, а генетыка — вялікая штука, якая творыць цуды нават праз стагоддзі".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі