Аляксандра Казуліна адпусцілі на пахаванне цесця або зусім?
З турмы "Віцьба-3" адпусцілі палітвязня Аляксандра Казуліна. Нагодай стала смерць яго цесця Івана Сабалеўскага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Юлія Казуліна: Казуліна: "Памёр мамін бацька, наш дзядуля. Ён едзе на пахаванне. Пасля пахавання мы больш падрабязна ўсё раскажам".
Сваякі Аляксандра Казуліна пакуль не ведаюць, на які тэрмін адпусцілі палітвязня. У каментары Еўрарадыё адвакат Казуліна Зміцер Гарачка адзначыў, што, паводле яго звестак, палітвязня вызвалілі поўнасцю.
Нагадаем, што некалькі дзён таму амбасадар Нямеччыны сустракаўся з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта. Можна меркаваць, што ў размове ўздымалася праблема Аляксандра Казуліна. Папярэдні раз (паўгода таму) палітвязня адпускалі на пахаванне жонкі таксама пасля сустрэчы нямецкага амбасадара з кіраўніком Беларусі.