Аляксандра Сасновіч — новая зорка беларускага тэнісу?
19-гадовая беларуская тэнісістка працягвае здзіўляць.
На мінулым тыдні яна імкліва ўзнялася ў рэйтынгу WTA — з 239-га на 165-е месца. Здарылася гэта пасля перамогі на турніры Міжнароднай федэрацыі тэніса ў Францыі з прызавым фондам 100 тысяч долараў. Сёлета Сасновіч перамагала і на дробных турнірах — у Ізраілі (10 тысяч) і Эстоніі (25 тысяч).
І вось новая перамога! Аляксандра Сасновіч выйграла турнір у французскім Нанце ("Open GDF Suez Nantes Atlantique") з прызавым фондам 50 тысяч долараў. У фінале яна перамагла польку Магду Лінэт (162-е месца ў рэйтынгу WTA) — 4:6, 6:4, 6:2.
Можна спадзявацца, што ў абноўленым у панядзелак рэйтынгу Сасновіч уздымецца яшчэ вышэй. Магчыма, у беларускім жаночым тэнісе з'яўляецца яшчэ адна зорка.
Беларуска Аляксандра Сасновіч паднялася ў рэйтынгу WTA яшчэ на 30 пазіцый
Інтэрв'ю з Аляксандрай Сасновіч можна прачытаць тут.