Аляксандру Глебу прапанавалі згуляць за… гандбольную каманду

Аляксандру Глебу прапанавалі згуляць за… гандбольную каманду

Аляксандру Глебу прапанавалі згуляць за… гандбольную каманду. З такой прапановай да 36-гадовага футбаліста звярнуўся мінскі “Віцязь”.

Афіцыйна! піша ў сацсетках прэс-служба гандбольнага клуба. — Барысаўскі БАТЭ адмовіў Аляксандру Глебу ў мажлівасці выйсці на поле ў матчы супраць лонданскага “Арсенала”. Мы прапануем самаму знакамітаму беларускаму футбалісту згуляць за “Віцязь” супраць брэсцкага БГК!”. Гэты матч гандбольнага чэмпіянату Беларусі прызначаны на 20 верасня.

Глебу абяцаюць “файную майку з беларускім арнаментам”, 13-ы нумар, ад якога на яго карысць адмовіцца Ілля Дударонак. Гандалісты спадзяюцца, што, як і ў выпадку з БАТЭ, Аляксандр Глеб пагодзіцца згуляць бясплатна і разбярэцца, “што трэба рабіць на пляцоўцы”. “Мы лічым, што чалавек, які ўмее аддаваць добрыя пасы нагамі, здольны на гэта і рукамі, — піша “Віцязь”. — ...Паважаны Аляксандр Паўлавіч, наша каманда мае патрэбу ў Вашых паслугах! Зробім прыгожую гісторыю разам!”.

Глеб пакуль на такую прапанову ніяк не адрэагаваў. Ён не гуляе ў футбол з канца вясны, але пра заканчэнне кар’еры пакуль не аб’явіў.

Аляксандру Глебу прапанавалі згуляць за… гандбольную каманду
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі