Ангела Меркель пакіне пасаду канцлера ў 2021 годзе

Ангела Меркель пакіне пасаду канцлера ў 2021 годзе

У снежні 2018 года Ангела Меркель пакіне крэсла старшыні партыі ХДС. Таксама яна не будзе вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера Германіі ў 2021 годзе.

Пра гэта палітык заявіла пасля пройгрышу кіруючай кааліцыі Германіі на выбарах адразу ў дзвюх ключавых землях краіны, перадае Бі-Бі-Сі. "Гэта мой апошні тэрмін у якасці канцлера", — паведаміла Меркель.

Яна ўдакладніла, што больш не будзе прэтэндаваць на якую-небудзь палітычную пасаду пасля 2021 года. Але свой тэрмін на пасадзе канцлера 64-гадовая Меркель намераная адбыць да канца. 

На такое рашэнне канцлера паўплывалі вынікі выбараў, якія прайшлі ў кастрычніку. Па іх выніках кааліцыя ХДС-ХСС страціла большасць у дзвюх ключавых землях — у Гесэне і Баварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі