Апазіцыянераў Вінярскага і Афнагеля ізалявалі на 15 сутак

Апазіцыянераў Вінярскага і Афнагеля ізалявалі на 15 сутак

Перад запланаванай антыінтэграцыйнай акцыяй пратэсту ў Мінску працягваюцца суды над апазіцыянерамі, яе патэнцыйнымі ўдзельнікамі. У чацвер на 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага асудзілі актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля і Максіма Вінярскага. Новы год яны сустрэнуць за кратамі. І Афнагель, і Вінярскі былі актыўнымі ўдзельнікамі нядаўніх антыінтэграцыйных акцый у сталіцы. Чакаецца суд і над лідарам маладафронтаўцаў Дзянісам Урбановічам.

Як інфармавала Еўрарадыё, напярэдадні на 15 сутак арышту быў асуджаны яшчэ адзін лідар пратэстаў, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец. Аднак яго не сталі адпраўляць у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, але папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасць за "незаконную агітацыю" і правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце сталічнай міліцыі. Яе агучылі ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.

Як вядома, 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе чарговая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, прысвечаная абмеркаванню інтэграцыйных пытанняў. Да гэтай даты беларуская апазіцыя і рыхтуе вулічную акцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі